Ва Украіне фіксуюць запускі з тэрыторыі Беларусі "шахедаў"
Іранскія дроны Shahed у РФ назвалі "Герань" / obozrevatel.com
Ва Украіне фіксуюць запускі з тэрыторыі Беларусі іранскіх баявых дронаў. Пра гэта ў эфіры espreso.tv заявіў прадстаўнік Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Андрэй Дземчанка.
"Цяпер абстрэлаў памежных абшчын з тэрыторыі Беларусі мы не фіксуем, — кажа ён. — Украіну абстрэльвалі з тэрыторыі Беларусі ў пачатку поўнамаштабнага ўварвання. Беларусь актыўна падтрымлівае Расію, менавіта таму дала сваю тэрыторыю для абстрэлаў Украіны. Сёння перыядычна могуць фіксавацца пускі "шахедаў" з Беларусі. Аднак ракетных абстрэлаў Украіны з тэрыторыі Беларусі не адбываецца".
Украіна на ранейшыя ракетныя абстрэлы з тэрыторыі РБ ніяк не адказвала.