УСУ пад Бахмутам перайшлі ў наступ — намесніца міністра абароны
УСУ пад Бахмутам перайшлі ў наступ / facebook.com/GeneralStaff.ua
На бахмуцкім напрамку ўкраінскія войскі перайшлі ў наступ. На некаторых участках за суткі яны прасунуліся да 110 метраў, заяўляе намесніца міністра абароны Украіны Ганна Маляр.
"На бахмуцкім напрамку нашы войскі перайшлі з абароны ў наступ. За мінулыя суткі маем прасоўванне на розных участках бахмуцкага напрамку ад 200 да 1100 метраў. Вораг на гэтым кірунку перайшоў да абароны, спрабуючы ўтрымаць занятыя пазіцыі", — піша яна ў сваім тг-канале.
Па словах Ганны Маляр, расіяне сцягваюць на гэты напрамак свае рэзервы для абароны. Прычым баявыя дзеянні вядзе рэгулярная армія, у тым ліку дэсантна-штурмавыя атрады. А байцы ПВК "Вагнер" застаюцца ў тылавых падраздзяленнях.
Пра ўкраінскае прасоўванне па флангах на бахмуцкім напрамку паведамляе і камандуючы сухапутнымі войскамі УСУ Аляксандр Сырскі.