Усе матчы БАТЭ ў футбольнай Лізе чэмпіёнаў
Барысаўчане сёння стартуюць у чарговым розыгрышы еўракубка.
БАТЭ сёння стартуе ў чарговым розыгрышы футбольнай Лігі чэмпіёнаў. У 2-м раўндзе кваліфікацыі барысаўчане гуляюць з ірландскім "Дандалкам". Першы паядынак пройдзе на "Барысаў-Арэне", пачатак у 20.30.
На сённяшні дзень БАТЭ правёў у Лізе чэмпіёнаў (у кваліфікацыі і ў групавым раўндзе) 70 матчаў, у іх атрымана 24 перамогі, была 21 нічыя, 25 паражэнняў, забіта 78 мячоў, прапушчана 100.
2000/2001
1 раўнд кваліфікацыі "Шырак" (Арменія) — 1:1, 2:1
2 раўнд "Хельсінгборг" (Швецыя) — 0:0, 0:3.
2003/2004
1 раўнд кваліфікацыі "Багеміян" (Ірландыя) — 1:0, 0:3
2007/2008
1 раўнд кваліфікацыі "Апаэль" (Кіпр) — 0:2, 3:0
2 раўнд "Хабнарф'ёрдзюр" (Ісландыя) — 3:1, 1:1
3 раўнд "Сцяўа" (Румынія) — 2:2, 0:2
2008/2009
1 раўнд кваліфікацыі "Валюр" (Ісландыя) — 2:0, 1:0
2 раўнд "Андэрлехт" (Бельгія) — 2:1, 2:2
3 раўнд "Леўскі" (Балгарыя) — 1:0, 1:1
групавы раўнд:
"Рэал" (Мадрыд, Іспанія) — 0:2, 0:1
"Ювентус" (Італія) — 2:2, 0:0
"Зеніт" (Расія) — 1:1, 0:2
2009/2010
2 раўнд кваліфікацыі "Македонія" — 2:0, 2:0
3 раўнд "Вентспілс" (Латвія) — 0:1, 2:1
2010/2011
2 раўнд кваліфікацыі "Хабнарф'ёрдзюр" (Ісландыя) — 5:1, 1:0
3 раўнд "Капенгаген" (Данія) — 0:0, 2:3
2011/2012
2 раўнд кваліфікацыі "Лінфілд" (Паўн. Ірландыя) — 1:1, 2:0
3 раўнд "Экранас" (Літва) — 0:0, 3:1
плэй-оф "Штурм" (Аўстрыя) — 1:1, 2:0
групавы раўнд:
"Вікторыя" (Пльзень, Чэхія) — 1:1, 0:1
"Барселона" (Іспанія) — 0:5, 0:4
"Мілан" (Італія) — 0:2, 1:1
2012/2013
2 раўнд кваліфікацыі "Вардар" (Македонія) — 3:2, 0:0
3 раўнд "Дэбрэцэн" (Венгрыя) — 1:1, 2:0
плэй-оф "Хапаэль" (Кір'ят-Шмона, Ізраіль) — 2:0, 1:1
групавы раўнд:
"Ліль" (Францыя) — 3:1, 0:2
"Баварыя" (Нямеччына) — 3:1, 1:4
"Валенсія" (Іспанія) — 0:3, 2:4
2013/2014
2 раўнд кваліфікацыі "Шахцёр" (Караганда, Казахстан) — 0:1, 0:1
2014/2015
2 раўнд кваліфікацыі "Скендэрбеў" (Албанія) — 0:0, 1:1
3 раўнд "Дэбрэцэн" (Венгрыя) — 0:1, 3:1
плэй-оф "Слован" (Славакія) — 1:1, 3:0
групавы раўнд:
"Порту" (Партугалія) — 0:6, 0:3
"Атлетык" (Іспанія) — 2:1, 0:2
"Шахцёр" (Данецк, Украіна) — 0:7, 0:5.

Так барысаўчане радаваліся першаму выхаду БАТЭ ў групавы раўнд Лігі чэмпіёнаў. Жнівень 2008-га. Ігар Стасевіч (у цэнтры) цяпер зноў у складзе каманды.

Гэтая каманда абыгрывала на мінскім стадыёне "Дынама" славутую "Баварыю".

Віктар Ганчарэнка ўпершыню вывеў беларускую футбольную каманду ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў.
Фота: БЕЛТА, ByMedia.net