Уночы замаразкі, а ўдзень да +18. Надвор'е 28 красавіка будзе поўнае кантрастаў

Бэз

Бэз / Еўрарадыё

У панядзелак, 28 красавіка ў Беларусі прагназуюцца начныя замаразкі і да 18 градусаў цяпла ўдзень. Тыдзень пачынаецца са штармавых папярэджанняў на большай частцы тэрыторыі краіны.

Чакаецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў. Уночы тэрмометры будуць паказваць ад нуля да мінус 5°С. Месцамі тэмпература паветра складзе 1-2 градусы са знакам плюс. Удзень паветра прагрэецца да +11°С па ўсходзе і да 18°С па паўднёвым захадзе.

У Мінску днём 28 красавіка будзе да +15°С і без ападкаў. Але ў цёмны час сутак слупкі тэрмометраў апусцяцца да -3°С. Такі прагноз даюць у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.