Універмагі Мінска аб'яўляюць адзіны дзень зніжак
Мінус 15 адсоткаў.
Выгадныя пакупкі можна будзе зрабіць у нядзелю, 16 лютага. Прычым, па зніжаных цэнах прададуць не толькі мужчынскі асартымент, але і ўсе нехарчовыя тавары.
Як адзначае тэлеканал "Беларусь 1", адзіны дзень зніжак прымеркаваны да мужчынскага свята — Дня абаронцы Айчыны, які адзначаецца 23 лютага.
Фота — bymedia.net