Уначы ў Шумілінскім раёне грузавік пратараніў дрэва (фота)
Здарэнне адбылося каля вёскі Лоўшы.
Як паведамляе прэс-служба МНС, грузавы аўтамабіль "Iveco" з нейкай прычыны з'ехаў з дарогі і сутыкнуўся з дрэвам. У выніку дарожна-транспартнага здарэння ў кабіне аказаліся заблакаваныя кіроўца і пасажыр. Іх вызвалілі з дапамогай спецінструмента выратавальнікі. Пацярпелых у цяжкім стане шпіталізавалі ў Шумілінскую цэнтральную раённую бальніцу.



Фота — mchs.gov.by