Уначы ў пятніцу ў Беларусі прагназуюць моцныя дажджы
Летні дождж / pixabay.com
У пятніцу, 7 ліпеня, месцамі на ўсходзе Беларусі чакаюцца навальніцы. У начныя гадзіны ў асобных раёнах магчымыя моцныя дажджы.
Уначы тэмпература паветра складзе ад +11 градусаў на захадзе да +19 на ўсходзе (у Мінску — ад +14 да +16), у дзённыя гадзіны — 22-27 цяпла (у сталіцы — ад +23 да +25).
vk.com/belgidromet