Уначы ў Мінску на Кастрычніцкай плошчы амапаўцы затрымалі школьніка на Kawasaki

Уначы ў Мінску на Кастрычніцкай плошчы амапаўцы затрымалі школьніка на Kawasaki

У Мінску на Кастрычніцкай плошчы амапаўцы затрымалі школьніка на Kawasaki. Здарэнне адбылося каля 3-й гадзіны ночы 5 красавіка. Як інфармуе агенцтва “Мінск-навіны” са спасылкай на ДАІ, хлопец (2002 года нараджэння) катаўся на матацыкле свайго дзядулі, які ўзяў у гаражы, а на плошчы хацеў зрабіць сэлфі.

Разбіральніцтва праводзілі супрацоўнікі ДАІ. Да адміністрацыйнай адказнасці школьніка прыцягнуць нельга з-за яго ўзросту, справу разгледзіць камісія па справах непаўналетніх.