Уначы ў Калінінградзе скралі сцяг з аддзялення беларускага пасольства
Уначы з 23 на 24 сакавіка ў Калінінградзе скралі сцяг з будынка аддзялення беларускага пасольства. Дваіх маладых людзей, якія гэта зрабілі, аператыўна затрымалі.
Зламыснікаў вылічылі па камерах відэаназірання, усталяваных у горадзе. Аператары паведамілі пра здарэнне ў паліцыю і адсочвалі, куды пайшлі хлопцы. Адзін з іх так і ішоў па Калінінградзе з чырвона-зялёным сцягам і дрэўкам у руках. Нарад паліцыі спыніў маладых людзей. Пра матывы іх учынку пакуль нічога невядома.