Уначы ў чацвер у Беларусі будзе да 5 градусаў марозу
У кастрычніку ў Беларусі / t.me/hoiniki_news/
У чацвер, 17 кастрычніка, у Беларусі ападкі не прагназуюцца. Сіноптыкі папярэджваюць пра туман уначы і раніцай у асобных раёнах.
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад -5 да +2 градусаў, у дзённыя гадзіны — 7-13 цяпла.
Падобныя ўмовы надвор'я захаваюцца ў пятніцу.