Уначы на мяжы з Беларуссю машыну польскіх памежнікаў закідалі камянямі
Уначы 6 красавіка на мяжы з Беларуссю патрульную машыну польскіх памежнікаў закідалі камянямі. Аўтамашына атрымала значныя пашкоджанні. Польскі бок не выключае, што за акцыяй могуць стаяць беларускія сілавікі. Група невядомых асоб не толькі кідала камяні, але і сляпіла польскіх памежнікаў лазерамі.
За 5 красавіка ў Польшчу з Беларусі спрабавалі нелегальна перайсці 29 мігрантаў-грамадзян Кубы, Эрытрэі і Емену (у папярэднія суткі — 39).
Пашкоджаны аўтамабіль / twitter.com/Straz_Graniczna