Уначы на МКАД загінуў кіроўца Volkswagen Crafter
Яго аўтамабіль сутыкнуўся з грузавіком дарожнай службы.
Уначы на Мінскай кальцавой аўтадарозе загінуў 41-гадовы кіроўца Volkswagen Crafter. Мікрааўтобус рухаўся з боку праспекта Дзяржынскага ў накірунку вуліцы Кіжаватава і сутыкнуўся з грузавіком дарожнай службы. Як адзначае сайт onliner.by, апошні быў абазначаны адпаведным чынам. Мяркуецца, што кіроўца мог заснуць за рулём, ён нават не тармазіў.
Мужчына памёр на месцы ад атрыманых траўмаў.
Фота: onliner.by