Уначы на МКАД фура сутыкнулася з грузавіком рабочых (фота)

Уначы 3 чэрвеня на ўнутраным коле 47-га кіламетра Мінскай кальцавой аўтадарогі адбылося сутыкненне фуры "МАN-TGA-18440" з грузавіком прыкрыцця дарожных рабочых "МАЗ-551605". Кабіна фуры была моцна пашкоджаная. Як інфармуе прэс-служба МНС, ратавальнікі з дапамогай спецыяльнага інструмента вызвалілі з яе 40-гадовага кіроўцу. Мужчыну шпіталізавалі са шматлікімі траўмамі і пераломам абедзьвюх ног.

Адзначаецца, што грузавіком кіраваў 38-гадовы мужчына. Верагодна, ён не пацярпеў.

Фота: МНС