Уначы Іран атакаваў Ізраіль сотнямі дронаў і ракетамі
Фота зроблена на поўдні Ізраіля / ЕРА
Іран атакаваў Ізраіль ноччу з суботы на нядзелю. Па краіне выпусцілі больш за 300 дронаў і ракет, піша ВВС.
Гэта адказ Тэгерана на Ізраільскі ўдар, што быў здзейснены напачатку гэтага месяца, у выніку якога ў Дамаску загінуў Іранскі высокапастаўлены вайсковец.
У афіцыйнай заяве Тэль-Авіва гаворыцца, што колькасць трапленняў была невялікай. Але ў выніку абстрэлу было параненае адно дзіця. Таксама патрапленне прыйшлося па базе ЦАХАЛ на поўдні краіны.
Гэта першы выпадак, калі Іран нанёс удар па Ізраілю беспасрэдна са сваёй тэрыторыі.