Уладзімір Журавель стаў галоўным трэнерам брэсцкага "Дынама"

Уладзімір Журавель стаў галоўным трэнерам брэсцкага "Дынама"

Уладзімір Журавель стаў галоўным трэнерам брэсцкага "Дынама". Пагадненне, якое разлічанае на тры гады, пачынае дзейнічаць з 1 студзеня 2017 года, інфармуе афіцыйны сайт ФК "Дынама" (Брэст). Адзначаецца, што перад новым галоўным трэнерам ставяцца "толькі самыя высокія мэты і задачы". Журавель мяркуе, што для гэтага ў клуба ёсць "усе магчымасці" і чакаецца "вельмі цікавы сезон".

Уладзіміру Жураўлю 45 гадоў. У 2016 годзе пад яго кіраўніцтвам "Гомель" выйграў чэмпіянат у першай лізе і заваяваў пуцёўку ў эліту. Былы галоўны трэнер брэсцкага "Дынама" Сяргей Кавальчук стаў спартыўным дырэктарам.