Улады выставілі на аўкцыён дачны ўчастак Ніны Багінскай

Ніна Багінская / Еўрарадыё
Ніна Багінская / Еўрарадыё

Аддзел прымусовага выканання Першамайскага раёна Мінска выставіў На аўкцыён дачны ўчастак 75-гадовай актывісткі Ніны Багінскай, заўважыла zerkalo.io. Лот з'явіўся на сайце пляцоўкі па продажы маёмасці "Белюрзабеспячэнне".

Гэта ўчастак плошчай 4,5 соткі ў садовым таварыстве "Фізтэх" у Пухавіцкім раёне. На ўчастку няма капітальных збудаванняў — толькі стары гаспадарчы будынак.

Аўкцыён адбудзецца 10 лістапада. Пачатковая цана ўчастка — 693 рублі.

Ніна Багінская — легендарная ўдзельніца вулічных пратэстаў у Беларусі. Яна неаднаразова выходзіла з нацыянальным сцягам і плакатамі ў цэнтр сталіцы. За гады "несанкцыянаваных мерапрыемстваў" пенсіянерцы налічылі мноства штрафаў — на некалькі тысяч долараў. Аплочваць штрафы Багінская адмаўляецца прынцыпова, таму ў яе арыштавалі маёмасць, прымусова здымалі частку пенсіі, пазбавілі сувязі і абмежавалі ў правах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.