"Укрпошта" выпускае новую марку, прысвечаную Крымскаму мосту
Наклад новай маркі складзе больш за 2 мільёны / facebook.com/ukrposhtaceo
"Укрпошта" заўтра запускае ў продаж новую марку, прысвечаную Крымскаму мосту. Яна называецца "Крымскі мост на біс!". Надрукавана 300 тысяч марачных аркушаў (гэта 2,1 млн марак). 70 тысяч аркушаў ужо купілі па перадзамове.
Свабодныя маркі заўтра з'явяцца ва ўсіх паштовых аддзяленнях, а таксама на сайце прадпрыемства. Пачаць продажы менавіта 4 лістапада вырашылі таму, што "заўтра будзе 8 гадоў, 8 месяцаў і 8 дзён украінскага супраціву расійскім акупантам", — патлумачыў гендырэктар кампаніі Ігар Смілянскі.
За маркамі "Укрпошта", прысвечанымі падзеям гэтай вайны, раней ужо выстройваліся чэргі.