Украінскія разведчыкі расказалі, чым займаюцца вагнераўцы ў Беларусі
Андрэй Юсаў, ГУР Украіны / Суспільне
Галоўнае ўпраўленне разведкі Мінабароны Украіны расказала, чым займаюцца баевікі "Вагнера" і Яўген Прыгожын у Беларусі.
Паводле звестак ГУР, яны вярнуліся да сваіх "бізнес-праектаў", якімі займаліся да вайны ва Украіне, кажа прадстаўнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Украіны Андрэй Юсаў.
Паводле яго слоў, ПВК "Вагнер" — гэта не ідэалагічная структура.
"Там галоўны інтарэс — меркантыльны", — кажа Юсаў.
Сёння стала вядома, што ў пачатку жніўня ў Беларусі зарэгістравалі ТАА "Група "Вагнер". Асноўным відам дзейнасці ў дзяржрэгістры называецца аказанне "адукацыйных паслуг".