“Украінскі фронт”: ці “возьме” Лукашэнка Крым, а Ціханоўская Кіеў?
Нападу расійскіх войскаў на Украіну, насуперак апаскам, летась так і не здарылася. Але Лукашэнка паспеў папярэдзіць, што “стане спіна да спіны” з расіянамі ў ваенным канфлікце і папрасіўся прыехаць у Крым. Адначасова не забываючы актыўна гандляваць з Украінай.
Ці застаецца пагроза нападу расійскіх войскаў на Украіну і як у такой сітуацыі павядзе сябе Мінск? Што зменіць у Беларусі ініцыяваны рэжымам канстытуцыйны рэферэндум? Ці запросіць Зяленскі на сустрэчу Ціханоўскую? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае эксперт украінскага Інстытута будучыні Ігар Тышкевіч.