Украінскі акцёр расказаў, што сваякі з Беларусі яго не падтрымліваюць
Павел Вішнякоў / instagram.com/vishniakov_pavel_
Украінскі акцёр Павел Вішнякоў у інтэрв'ю УНІАН расказаў, што сваякі з Беларусі яго не падтрымліваюць. А тэма вайны ва Украіне для іх — табу. Таму падчас размоў яе не закранаюць. Вішнякоў лічыць, што гэта дазваляе захаваць са сваякамі хоць нейкую сувязь.
Павел Вішнякоў нарадзіўся ў Магілёве, яму 40 гадоў. Ён быў акцёрам беларускіх тэатраў, у тым ліку і Купалаўскага. Ва Украіну пераехаў у 2015-м, жыве ў Кіеве, здымаецца ў фільмах і серыялах. З пачатку поўнамаштабнай вайны ён заснаваў дабрачынны фонд, які дапамагае вайскоўцам, парамедыкам і дзецям.