Украінцы збілі большасць дронаў, запушчаных расіянамі ўначы
Збіты баявы беспілотнік / facebook.com/OperationalCommandSouth
Украінцы збілі большасць дронаў, запушчаных расіянамі ўначы 4 траўня. Яны атакавалі паўночныя, цэнтральныя і паўднёвыя вобласці Украіны. Агулам было 24 дроны-камікадзэ. 18 з іх удалося знішчыць.
15 "шахедаў" атакавалі Адэсу. Збіць удалося 12. Астатнія трапілі ў інтэрнат (па неафіцыйнай інфармацыі, ён належыць Вайсковай акадэміі). Сцвярджаецца, што ахвяр няма. Усе дроны і ракеты, запушчаныя па Кіеве, былі знішчаныя.
Надпісы на беспілотніках сведчаць, што гэта была "помста" за атаку на Крэмль.
"Шахеды" запускаліся з Бранскай вобласці і ўсходняга ўзбярэжжа Азоўскага мора.