Украінцы ўпершыню паказалі, як дрон-камікадзэ знішчае расійскі танк
Украінцы ўпершыню паказалі, як дрон-камікадзэ Switchblade з выбухоўкай знішчае на фронце расійскі танк. Відэа знятае камерай, размешчанай на дроне. Яго апублікавала Камандаванне Сіл спецыяльных аперацый Узброеных сіл Украіны. Танкісты ў момант атакі знаходзіліся на брані — вайскоўцы распівалі спіртныя напоі. Падкрэсліваецца, што былі знішчаныя два экіпажы.
Гэта першы "афіцыйна задакументаваны" выпадак ужывання дронаў-камікадзэ ва Украіне. Яны былі атрыманыя з ЗША. Switchblade могуць паражаць аб'екты з адлегласці ў дзесяткі кіламетраў.