Як украінцы ставяцца да беларусаў — даследаванне

Вынікі апытання, праведзенага Інстытутам палітычных даследаванняў “Палітычная сфера”

Вынікі апытання, праведзенага Інстытутам палітычных даследаванняў “Палітычная сфера” / yle.fi

Усё болей украінцаў ставяцца да беларусаў пасля пачатку вайны хутчэй дрэнна — і гэта нарастаючы трэнд за апошнія чатыры гады. Да такой высновы прыйшлі даследчыкі Інстытута палітычных даследаванняў “Палітычная сфера”, якія прэзентавалі адмысловае апытанне сярод грамадзян суседняй краіны на 4-ым Форуме Астрожскіх у Львове.

Апытанне ўтрымлівае дадзеныя трох год: 2022, 2023 і 2025-га.

Гледзячы па графіку, большасць апытаных раздзялілася на дзве вялікія групы — тых, хто ставіцца да беларусаў хутчэй добра і хутчэй дрэнна.

Пры гэтым ва ўсіх адказах (вельмі добра, хутчэй добра, вельмі дрэнна, не магу адказаць) заўважныя ўзлёты і падзенні цягам трох год, і толькі ў меркавання “хутчэй дрэнна” назіраецца паслядоўны рост с пачатку вайны.

Как украинцы относятся к белорусам — исследование

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.