Украінцы не дазволілі артыстцы з Расіі паляцець у Беларусь (відэа)
Украінцы не дазволілі артыстцы з Расіі паляцець у Беларусь з аэрапарта "Барыспаль". Крысціне Саркісян, якая выступае пад псеўданімам Kristina Si, памежнікі паведамілі, што яна раней парушыла заканадаўства Украіны (гаворка ідзе пра наведванне акупаваных тэрыторый — яна выступала ў Крыме). Таму яна не змагла патрапіць на рэйс Кіеў — Мінск. 25-гадовай расіянцы на тры гады забаранілі наведваць украінскую тэрыторыю. Крысціна Саркісян не стала чакаць судовага пасяджэння і паляцела ў Расію.
Дзяржаўная памежная служба Украіны змясціла відэа інцыдэнта.