Украінцы даведаліся прозвішча байца з РФ, які пакінуў фота ў абрабаванай кватэры

Украінцы даведаліся прозвішча байца з РФ, які пакінуў фота ў абрабаванай кватэры

Украінцы даведаліся прозвішча расійскага вайскоўца, які пакінуў сваё фота ў абрабаванай кватэры ў Ірпені ў Кіеўскай вобласці. "Аматара сэлфі" ідэнтыфікавалі з дапамогай штучнага інтэлекту. Ім аказаўся 26-гадовы Мікіта Траццякоў з Растова-на-Доне.

Ёсць версія, што ўкраінскія ўлады памыляюцца, а марадзёрам з'яўляецца іншы вайсковец — з Мурманскай вобласці.

"Сёння кожны акупант павінен памятаць, што мы заўсёды назіраем за ім, ведаем кожны ягоны крок і фіксуем усе звесткі, — піша ў Facebook міністр лічбавай трансфармацыі Украіны Міхайла Фёдараў. — Таму пазбегнуць адказнасці за разбуранае жыццё украінцаў не атрымаецца. Пакаранне будзе жорсткім, але вельмі справядлівым".

Расійскі вайсковец зрабіў сваё фота на Polaroid і пакінуў у абрабаванай кватэры. Ён, відаць, падумаў, што апарат зламаны.

Здымак знайшла гаспадыня кватэры, калі вярнулася ў яе. Яго і фотаапарат яна збіралася перадаць у паліцыю.

Украінцы даведаліся прозвішча байца з РФ, які пакінуў фота ў абрабаванай кватэры
Украінцы даведаліся прозвішча байца з РФ, які пакінуў фота ў абрабаванай кватэры

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.