Украіна вымушаная абараняцца ад танных "Шахедаў" дарагімі ракетамі — NYT
Дрон "Шахед" / Sputnik
Атакі танных дронаў-камікадзэ Украіна вымушаная адбіваць дарагаімі ракетамі, піша New York Times. Выданне згадвае, што за апошнія дні ўкраінцы збілі ўсе 80 дронаў, запушчаных расіянамі, і пытаецца: як доўга Украіна зможа падтрымліваць такія высілкі?
Кіраўнік Украінскай кансалтынгавай кампаніі "Мольфар" Арцём Старосік падлічыў, што ракеты, якімі збіваюць беспілотнікі, каштуюць у сем разоў даражэй, чым запуск самога дрона, адзначае Бі-Бі-Сі.
Адзін іранскі беспілотнік "Шахед-136" можа каштаваць 20 тысяч долараў. А пуск ракеты класа "зямля-паветра" можа абысціся ад 140 тысяч долараў за савецкія С-300 да паўмільёна долараў, калі гаворка ідзе пра амерыканскія NASAMS.
Некаторыя аналітыкі мяркуюць, што такі дысбаланс можа з часам пайсці на карысць Маскве і дорага каштаваць Украіне і яе саюзнікам.
Як падлічыў "Мольфар", з верасня Расія запусціла па Украіне каля 600 дронаў.