Украіна вярнула з расійскага палону 32 байцоў
Украінскія байцы вярнуліся на радзіму / t.me/ermaka2022
Украіна вярнула з расійскага палону 32 байцоў. Таксама ўдалося вярнуць цела загінулага грамадзяніна Ізраіля Дзмітра Фіялкі, які пайшоў добраахвотнікам ваяваць за Украіну. Пра гэта паведаміў кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак.
"Сярод вызваленых — афіцэры, сяржанты і салдаты ВСУ, — піша Ярмак. — Усе яны былі у месцах, дзе працягваліся жорсткія баявыя дзеянні. Многія з гэтых людзей лічыліся зніклымі без вестак... У кожнага палоннага свая гісторыя. Ёсць такія, што "разрываюць" знутры".
Вызваленыя з палону праходзяць медагляд, пасля чаго будуць аднаўляцца і пабачаць сваіх родных.
Дзе праходзіў гэты абмен ваеннапалоннымі, не ўдакладняецца. Два папярэднія абмены адбываліся на мяжы Украіны і Беларусі.
t.me/ermaka2022