Украіна рыхтуе наступ, баявыя дзеянні будуць самымі "гарачымі" ў сакавіку
Кірыл Буданаў падчас інтэрв'ю / abcnews.go.com
Украіна рыхтуе сур'ёзны наступ вясной 2023-га, баявыя дзеянні будуць самымі "гарачымі" ў сакавіку. Пра гэта ў інтэрв'ю ABC News заявіў начальнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны генерал-маёр Кірыл Буданаў.
"Гэта будзе адбывацца па ўсёй Украіне, ад Крыма да Данбаса, — кажа ён. — ...Наша мэта, і мы яе дасягнем, — гэта вяртанне да межаў 1991 года, у якіх Украіна прызнана ўсімі суб'ектамі міжнароднага права". Адбыцца ж гэта можа пры "канчатковым паражэнні Расійскай Федэрацыі".
"Вы не павінны баяцца трансфармацыі Расіі, — працягвае Буданаў. — Гэта пойдзе толькі на карысць ўсяму свету".