Украіна кажа, што захапіла ўжо 93 населеныя пункты ў Курскай вобласці
Курск / Мінабароны Расіі
Сілы абароны Украіны кантралююць 93 населеныя пункты ў Курскай вобласці Расіі, піша ўкраінскае медыя Hromadske са спасылкай на галоўнакамандуючага УСУ Аляксандра Сырскага.
Усяго УСУ кантралююць 1263 км² расійскай тэрыторыі. Украінскія байцы прасунуліся ўглыб Курскай вобласці на 28-35 км.
Сырскі патлумачыў, што аперацыю на Куршчыне вядуць для "стварэння зоны бяспекі, спынення абстрэлаў грамадзянскіх аб'ектаў у Сумскай вобласці з тэрыторыі Расіі, а таксама апярэджання праціўніка".