Украіна і ЗША падпісалі пагадненне пра карысныя выкапні

Белы дом, ілюстрацыйнае фота
Украіна і ЗША падпісалі пагадненне па карысных выкапнях. Амаль адразу ж Дональд Трамп пагадзіўся прадаць Украіне зброю на суму 50 мільёнаў долараў — упершыню за свой другі тэрмін.
Пагадненне датычыць толькі новых радовішчаў і ахоплівае 57 мінералаў. Калі яно набудзе моц, Украіна пачне выдаваць ліцэнзіі на іх здабычу. Унёскам ЗША будуць, у прыватнасці, новыя пастаўкі зброі для УСУ.
Міністр эканомікі Украіны Юлія Свірыдзенка паведаміла некаторыя падрабязнасці дамовы:
— пазыка Украіны перад ЗША за аказаную раней ваенную дапамогу спісваецца;
— утвараецца сумесны фонд сумесны 50/50. Ён будзе напаўняцца даходамі ад здабычы па новых ліцэнзіях. Бакі разам бакі вырашаюць, у якія праекты будуць укладвацца грошы, але толькі ва Украіне. Гэта могуць быць, у прыватнасьці, здабыча, інфраструктура, нафта і газ;
— "Укрнафта" і "Энергаатам" застаюцца ва ўласнасці Украіны, зменаў у працэсах прыватызацыі ці кіраванні дзяржкампаніямі не будзе.
"Усе рэсурсы на нашай тэрыторыі і ў тэрытарыяльных водах належаць Украіне. Менавіта ўкраінская дзяржава вызначае, дзе і што здабываць. Нетры застаюцца ва ўкраінскай уласнасці", — удакладніла Свірыдзенка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.