Украіна дасягае стратэгічнай мэты ў Курскай вобласці — Зяленскі
Украінскія вайскоўцы на фронце / facebook.com/GeneralStaff.ua
Украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі ў сваім вечаровым відэазвароце згадаў пра поспехі УСУ.
"Добрае сёння прасоўванне ў Курскай вобласці — стратэгічнай мэты нашай дасягаем, — кажа Зяленскі. — Істотна папоўнілі і абменны фонд для нашай дзяржавы".
Прэзідэнт Украіны пацвердзіў інфармацыю пра новых расійскіх палонных у Курскай вобласці (больш за сотню за няпоўныя суткі). 14 жніўня галоўнакамандуючы Узброеных сіл Украіны Аляксандр Сырскі заявіў, што ў Суджы ўкраінскія байцы скончылі "пошук і знішчэнне" праціўніка.