У зводку МУС трапілі адразу два жорсткія забойствы, здзейсненыя жанчынамі
Адразу два забойствы, здзейсненыя жанчынамі, трапілі ў свежую зводку МУС. Увечары 2 лістапада ў Мінску ў лякарню трапіў 48-гадовы мужчына з колата-рэзанай ранай грудной клеткі. Праз тры гадзіны ён памёр.
Як папярэдне высветліла следства, пацярпелы атрымаў раненне ад уласнай жонкі, якая ў момант здзяйснення злачынства была ў стане алкагольнага ап’янення. Жанчына затрыманай.
3 лістапада раніцай у сваім доме быў знойдзены мёртвым мясцовы жыхар, 50-гадовы мужчына. У яго былі сечаныя раны галавы. Па падазрэнні ў забойстве затрыманая жыхарка Лёзненскага раёна. Праваахоўнікі мяркуюць, што злачынства было здзейсненае позна ўвечары 2 лістапада падчас п’янай сваркі.
Фота з архіву