У ЗША можна паглядзець на залатую люстру з курылкі "Тытаніка"

Люстра з курылкі "Тытаніка" / Liberty Science Center
Музей Нью-Джэрсі прадставіў да паказу наведвальнікам люстру з курылкі "Тытаніка". На дне Атлантычнага акіяна экспанат праляжаў 75 гадоў, але ў 1987 годзе яго паднялі на сушу.
Эксперты адзначаюць, што прадмет, які ўпрыгожваў мужчынскі курыльны салон першага класа, добра захаваўся. Люстру паказваюць разам з іншымі артэфактамі з карабля. Усяго іх у экспазіцыі каля 250 штук.
Арганізатары прыдумалі незвычайную падачу калекцыі, прапанаваўшы наведвальнікам адчуць сябе ў ролі пасажыраў "Тытаніка" і адсачыць шлях лайнера ад пабудовы да крушэння. Таксама ў музеі можна агледзець узноўленыя пакоі і памацаць штучны айсберг, каб адчуць холад, як у дзень трагедыі.
Раней экспазіцыя была прадстаўлена ў Бостане. Агулам па ўсім свеце яе наведалі прыкладна 35 мільёнаў чалавек. У Нью-Джэрсі яна даступная да 1 верасня ў Навуковым цэнтры "Ліберці".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.