У Заслаўі абрабавалі аўтамабіль, у салоне якога было адно 2-гадовае дзіця
У Заслаўі ў Мінскім раёне абрабавалі аўтамабіль, у салоне якога было адно 2-гадовае дзіця. Маці на некалькі хвілінаў забегла ў краму, дзверы легкавіка не замыкала. Гэтым і скарыстаўся зламыснік, які скраў сумку з дакументамі і грашыма. Як адзначае прэс-служба міліцыі Мінскай вобласці, хлопчык не пацярпеў.
Міліцыянеры змаглі аператыўна знайсці падазраванага ў крадзяжы. Ім аказаўся 50-гадовы мясцовы жыхар, які раней ужо трапляў за краты за крадзяжы. Скрадзенае ім з аўтамабіля знойдзена і ўжо вернута жанчыне. Распачатая крымінальная справа, мужчыне пагражае да 4 гадоў пазбаўлення волі, адзначае Юлія Лобач, прэс-афіцэр Мінскага РУУС.