У японскім горадзе на вуліцы ўтварылася вялізная варонка (фота, відэа)
У японскім горадзе Фукуока на вуліцы ўтварылася вялізная варонка (яе дыяметр дасягае 20 метраў). Як інфармуе hindustantimes.com, у тым месцы раней вяліся работы па будаўніцтве метро. У тунэль патрапіла шмат вады, таму давялося працу прыпыніць. Варонка, якая з'явілася на тым месцы, хутка запоўнілася вадой. Улады прымаюць план па ліквідацыі наступстваў здарэння. Больш за 170 дамоў засталіся без электрычнасці. З бліжэйшых да месца здарэння будынкаў людзей эвакуявалі.
Адзначаецца, што ўчастак вуліцы правальваўся паступова, таму яго своечасова ачапілі — ніхто з людзей не пацярпеў.
Фота: Reuters