У Японіі заявілі, што паўднёвыя Курыльскія астравы акупаваныя Расіяй

У Японіі заявілі, што паўднёвыя Курыльскія астравы акупаваныя Расіяй

Дырэктар дэпартамента Еўропы МЗС Японіі Хідэкі Уяма заявіў, што паўднёвыя Курыльскія астравы акупаваныя Расіяй. А гэта супярэчыць міжнароднаму праву, як і расійская агрэсія ва Украіне. Такая заява прагучала 28 лютага падчас дэбатаў у японскім парламенце.

Паўднёвыя Курылы ў Японіі называюць "Паўночнымі тэрыторыямі". Яны знаходзяцца ў складзе РФ (а раней — СССР) з пасляваеннага часу. Пэўны час Токіа ўстрымліваўся ад згадак пра "акупацыю". Цяпер жа, на фоне вайны ва Украіне, пра яе заявіў прадстаўнік знешнепалітычнага ведамства.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.