У Вялікабрытаніі аўтамабіль пратараніў натоўп фанатаў "Ліверпуля"

Аўтамабіль у Ліверпулі заехаў у натоўп заўзятараў / AFP via Getty Images
Трагедыяй скончыўся вечар 26 траўня для брытанскіх фанатаў футбольнага клуба "Ліверпуль".
Яны адзначалі перамогу сваёй каманды ў англійскай Прэм'ер-лізе, калі на ліверпульскай вуліцы ў вялізны натоўп заўзятараў заехаў аўтамабіль.
Як перадае BBC, у лякарні пасля гэтага даставілі 27 чалавек, у тым ліку чатырох дзяцей. Іншым пацярпелым аказалі дапамогу на месцы.
У сувязі з інцыдэнтам затрымалі 53-гадовага брытанца, які жыве ў раёне Ліверпуля. Паводле звестак паліцыі, ён з'яўляецца кіроўцам аўтамабіля.
Паліцыя вядзе расследаванне абставінаў здарэння, але ўлады не разглядаюць версію тэракту.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.