У Вільні адкрылася Ikea, на ўрачыстасць прыехалі і беларусы (фота, відэа)

Сайт delfi.lt паразмаўляў з беларусамі, якія адмыслова прыехалі на адкрыццё Ikea. Аляксандра Русакоўская з Мінска прагназуе, што "гэтае месца будзе самым вялікім цэнтрам прыцягнення беларусаў". Яна мяркуе, што пакупнікі з Беларусі "перастануць ездзіць у Akropolis, будуць ездзіць у Ikea". Іншыя беларусы адмовіліся размаўляць з журналістамі.


Адзначым, што сярод пакупнікоў гандлёвага цэнтру была і прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ.



Фота — delfi.lt