У Віцебску зноў гарэў гандлёвы цэнтр

Пажар у віцебскім ГЦ "Амега"

Пажар у віцебскім ГЦ "Амега" / МНС

Зранку 1 траўня ў Віцебску на праспекце Будаўнікоў загарэўся пяціпавярховы гандлёвы цэнтр "Амега". Ратавальнікі атрымалі сігнал пра пажар у 3:47.

Паведамляецца, што агонь быў на чацвёртым паверсе будынка. На аб'ект выехалі 14 адзінак тэхнікі і 56 чалавек. Агонь знішчыў маёмасць, але чалавечых ахвяр няма.

Як адзначае "Віцебская Вясна", гандлёвы цэнтр "Амега" належыць віцебскаму прадпрымальніку Віктару Вялюгу — уладальніку гандлёвага цэнтра "Беларусь", які згарэў у снежні 2024 года. Тады з будынка былі эвакуяваныя каля 200 чалавек, а два дзясяткі пацярпелых трапілі ў клінікі. Прычынай узгарання называлі праблемы з электраправодкай.

Пасля пажару ў гандлёвым цэнтры "Беларусь" супрацоўнікі МНС правялі маштабную праверку і выявілі 719 парушэнняў у іншых аб'ектах кампаніі Вялюгі. Пры гэтым частка гандлёвых цэнтраў працягвала працаваць пад абяцанне выправіць недахопы. 

У Віцебску зноў гарэў гандлёвы цэнтр
Пажар у віцебскім ГЦ "Амега" / МНС
У Віцебску зноў гарэў гандлёвы цэнтр
Пажар у віцебскім ГЦ "Амега" / МНС

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.