У Віцебску прайшлі затрыманні падазраваных у карупцыі
Расследуецца крымінальная справа аб карупцыі ў дачыненні шэрагу службовых асобаў з ліку адміністрацыі Віцебскай блойлернай птушкафабрыкі.
Яе распачалі па матэрыялах упраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі. Колькі чалавек затрымана, не паведамляецца. З імі працуюць следчыя. Іх дзеянні кваліфікаваныя па артыкуле "Злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі", паведамляе БЕЛТА.
Фота — Fotolia