У Віцебску Паўла Іванова асудзілі за "абразу Лукашэнкі" на 2 гады калоніі
Павел Іваноў / ok.ru
У Віцебску 56-гадовага Паўла Іванова асудзілі за "абразу Лукашэнкі" і "абразу прадстаўніка ўлады" на 2 гады калоніі. Таксама ён аштрафаваны на 4 тысячы рублёў. Прысуд у верасні 2024-га вынес суддзя Дзяніс Аляксеенка, ён стаў вядомы толькі цяпер. Пры апеляцыі справу разглядаў суддзя Дзяніс Губанаў, піша @vitebsk_info.
Па версіі пракуратуры, мужчына пакідаў у інтэрнэце каментары, у якіх нібыта "абразліва" выказваўся пра Аляксандра Лукашэнку і намесніка міністра ўнутраных спраў.
Сілавікі затрымалі і завезлі Іванова ў міліцыю ў халаце.