У Віцебску на адно працоўнае месца — больш за 4 кандыдаты
На ўліку на біржы працы ў абласным цэнтры лічацца 2600 чалавек.
Па стане на 1 чэрвеня ў Віцебску на ўліку ў службе занятасці было 2600 беспрацоўных. Як адзначае interfax.by, гэта ў 2,3 раза больш, чым у аналагічны перыяд 2014 года.
У Віцебскім гарвыканкаме кажуць, што патрэба ў кадрах зменшылася ў 2,5 раза. У сярэднім на адно працоўнае месца прэтэндуюць 4,4 беспрацоўных. Афіцыйнае беспрацоўе складае на пачатак лета 1,6% у параўнанні з колькасцю эканамічна актыўнага насельніцтва. Эксперты лічаць, што бліжэйшым часам патрэба ў працоўных руках не павялічыцца, а канкурэнцыя сярод беспрацоўных вырасце.
За пяць месяцаў гэтага года па дапамогу ў пошуку працы ў Віцебску звярнуліся больш за 4,5 тысячы чалавек. Беспрацоўнымі з іх зарэгістравалі 3,6 тысячы.
Фота — eastbook.eu