У Віцебску Audi 100 урэзалася ў слуп і амаль скруцілася вакол яго (фота)
Кіроўца загінуў, пасажыр — у лякарні.
У Віцебску мінулай ноччу каля першай гадзіны на вуліцы Чкалава адбылося трагічнае здарэнне. Як паведамляе прэс-служба ратавальнікаў, аўтамабіль Audi 100 сутыкнуўся з вулічным ліхтаром. Ад атрыманых траўмаў кіроўца загінуў на месцы. Удар быў настолькі моцным, што машына амаль скруцілася вакол слупа. Цела кіроўцы давялося даставаць з дапамогай гідраўлічнага аварыйна-выратавальнага абсталявання.
41-гадовага пасажыра медыкі даставілі ў лякарню. Папярэдні дыягназ — адкрытая чэрапна-мазгавая траўма, выцятая рана цемені патылічнай вобласці, тупая траўма жывата.
Фота — mchs.gov.by