У Віцебскай вобласці перасталі працаваць нумары выкліку экстранных службаў
У дзень прыезду на Віцебшчыну кіраўніка Адміністрацыі Лукашэнкі ўзнікла праблема / postawy.by
18 кастрычніка ў Віцебскай вобласці перасталі працаваць нумары выкліку экстранных службаў (101, 102, 103, 104, 112). Прычына здарэння пакуль невядомая. Над ліквідацыяй праблемы працуюць спецыялісты "Белтэлекама".
Прэс-служба аблвыканкама піша, што ў бліжэйшы час жыхары вобласці атрымаюць СМС-паведамленні з альтэрнатыўнымі нумарамі тэлефонаў, па якім яны змогуць датэлефанавацца ў экстранныя службы.
Здарэнне адбылося ў дзень прыезду на Віцебшчыну кіраўніка Адміністрацыі Лукашэнкі Ігара Сергяенкі. Ён знаходзіўся на нарадзе ў Пастаўскім райвыканкаме.