У віцебскай калоніі памёр палітвязень
Мікалай Клімовіч / viasna96
У віцебскай калоніі № 3 памёр палітвязень Мікалай Клімовіч. Блогера з Пінска пакаралі годам калоніі за карыкатуру на Лукашэнку.
Мікалай Клімовіч меў інваліднасць II групы па сэрцу, піша @viasna96. Да прысуду ён быў на волі. Мужчыну арыштавалі ў залі суда. У калонію яго этапавалі нядаўна.
Абставіны смерці мужчыны высвятляюцца.