У Ватыкане па крымінальнай справе асудзілі кардынала
Кардынал Бэчу / PAP/Abaca
75-гадовы кардынал Джавані Анджэла Бэчу пакараны 5,5 гадамі зняволення за два даказаныя крадзяжы. Гэта першы выпадак у гісторыі, калі ў Ватыкане па крымінальнай справе асудзілі кардынала.
Разам з Бэчу па справе аб махлярстве, злоўжываннях, наданні хлуслівай інфармацыі, карупцыі, адмыванні грошай, апублікаванні сакрэтных дакументаў праходзіла дзевяць чалавек.
Суд разглядаў справу два гады.