У Варшаве "Вольны хор" спяваў у падтрымку рэпрэсаваных беларускіх спартсменаў
У Варшаве "Вольны хор" спяваў у падтрымку рэпрэсаваных беларускіх спартсменаў. Адбылося гэта на футбольным стадыёне. Удзельнікі "Вольнага хора" былі апрануты ў бел-чырвона-белыя строі, яны трымалі партрэты спартсменаў, якія былі за кратамі ці знаходзяцца ў зняволенні дагэтуль.
У польскай сталіцы праходзіў Дзень беларускай культуры.