У Варшаве лайнер "Аэрафлота" са 100 пасажырамі сутыкнуўся з польскім самалётам
Надзвычайнае здарэнне адбылося 18 верасня ў аэрапорце імя Шапэна ў Варшаве. Як паведамляе tvn24.pl, самалёт расійскай авіякампаніі "Аэрафлот" сутыкнуўся з польскім лайнерам "SprintAir". Пры гэтым на борце расійскага самалёта было 100 чалавек.
Паведамляецца, што расійскі самалёт вырульваў на ўзлёт і зачапіў крыло польскага. Пры здарэнні ніхто не пацярпеў, аднак рэйс у Маскву затрымалі на восем гадзінаў.
Пасажыры расйскага авіялайнера абураліся тым, што "Аэрафлот" не даў ніякай інфармацыі пра далейшы палёт, не арганізаваў рассяленне ў гатэль і не прадаставіў гарачую ежу.
Талоны на гарачае харчаванне пасажырам далі толькі ў другой палове дня. Аднак не ўсе з іх нават даведаліся пра такую магчымасць. Акрамя таго, некаторыя з пасажыраў расійскага самалёта мусілі перасесці ў Маскве на рэйсы ў Індыю, Кітай і Манголію.