У Валожынскім раёне падчас аварыі дзіця вылецела з машыны і загінула

У Валожынскім раёне падчас аўтааварыі з аўтамабіля вылецела 6-гадовае дзіця. Як інфармуе БЕЛТА, на трасе каля вёскі Юржышкі аўтамабіль "Фольксваген Кэдзі", якім кіраваў 27-гадовы мінчук, занесла і ён перакуліўся. Мяркуецца, што мужчына няправільна выбраў бяспечную хуткасць руху.

Кіроўца і яго жонка былі прышпіленыя рамянямі бяспекі, а вось 6-гадовы іх сын знаходзіўся на заднім сядзенні ў бустэры (дзіцячым крэсле), які не быў замацаваны. Хлопчык не быў прышпілены рамянём бяспекі. Да таго ж у багажніку былі будаўнічыя матэрыялы. Калі легкавік перакуліўся, дзіця атрымала цялесныя пашкоджанні ад гэтага груза, а пасля вылецела з аўтамабіля на праезную частку. Яно памерла па дарозе ў бальніцу.

Распачатая крымінальная справа.

Фота: onliner.by