У траўні з'явіцца новы аўтобусны рэйс з Мінска ў Рыгу
Аўтобус будзе праязджаць праз Браслаў / Euroradio
З 1 траўня з'явіцца новы аўтобусны рэйс з Мінска ў Рыгу. Аўтобусы будуць праязджаць Браслаў і Даўгаўпілс. Беларуска-латвійскую мяжу ж яны пераедуць у пункце пропуску "Грыгароўшчына", паведамляе "Мінсктранс".
Адпраўленне аўтобуса з Мінска запланавана на 10-ю гадзіну раніцы з аўтавакзала "Цэнтральны" ў панядзелкі, серады і пятніцы. З Рыгі ён будзе выязджаць у 8:30 ў аўторкі, чацвяргі і суботы.